Праект "ArfaBel"
беларускi арфаграфiчны слоўнiк

Навiны праекта

- 2006 г. - праца над слоўнікам у фармаце "Arachnophilia" спыненая. Наступная мэта - база фармата MySpell/HunSpell для OpenOffice. Адначасна з новымі слоўнікамі тут жа будзе змешчаная канчатковая рэдакцыя слоўнікаў для "Arachnophilia", а таксама ўсе словазборы, якія агораў.

- 15.11.2002 - з вялiкае ласкi гаспадароў гостынгу "belinter.net" старонка праекту, нарэшце, мае добрае месца - без надакучлiвай рэкламы.

- 07.05.2002 - змешчана (нарэшце :) версiя слоўнiка 08 - 148623 словаформаў. Цягам доўгага часу быў прагледжаны ўвесь словазбор, выдалены ўяўныя памылкi, недарэчныя калькi i запазычанасцi. Уласныя iмёны i тэрмiналогiя перанесены ў асобныя файлы.

- 08.04.2002 - зноў працуе "Гасцёўня" праекта.

- 28.03.2002 - звяртаю ўвагу карыстальнiкаў на тое, што аўтар рэдактара "Arachnophilia" выпусцiў новую версiю - 5.0. Фармат слоўнiка belarus.dic не стасуецца з новай версiяй "Arachnophilia". Але прыстасаваць можна i вельмi лёгка. Хто цiкавiцца - RTFM... А пакуль раю карыстацца ранейшай версiяй - 4.0.

- 19.11.2001 - змешчана версiя слоўнiка 07. Зменена структура слоўнiка.

- 12.11.2001 - змешчана версiя слоўнiка 06. Улучаны файл дапамогi - belarus.chm

- 21.09.2001 - змешчана версiя слоўнiка 05.

- 26.07.2001 - змешчана версiя слоўнiка 04. Абноўленная версiя з гэтага часу мае форму iнсталяцыйнага "exe" файлу.

- 01.06.2001 - адчынены гэты сайт. Апошняя версiя слоўнiка 03.

- 24.12.2000 - iнсталяцыйны пакет, якi ўключае праграму "Arachnophilia" i слоўнiк перададзены ва ўправу Таварыства Беларускай мовы для тэсцiравання.

- Жнiвень 2000 - першы працоўны варыянт слоўнiка. Каля 150000 словаформаў.

Чаму "Arfabel"?

Гэты праект пачаўся з пошуку iнструмента для праверкi арфаграфii беларускiх тэкстаў. Нажаль, нiводны з найбольш распаўсюджаных тэкставых рэдактараў i працэсараў такiх сродкаў, як вядома, ня ўтрымлiвае. Пошукi адмысловай праграмы, "spellchecker'a", якая магла бы быць прыстасаваная да спецыфiкi беларускай арфаграфii, таксама не далi плёну.

Але ж трапiў неяк на мой кампутар HTML-рэдактар "Arachnophilia 4.0". Добра, з клопатам зробленая праграма! Да ўсiх яе вартасцяў дадавалася галоўнае - яе spell'iнг цалкам карэктна працаваў з беларускiмi тэкстамi.

Пачалося збiранне словаформаў. На сённяшнi дзень iх больш за 300 тысяч, i, на маю думку, гэтая версiя ўжо цалкам працаздольная.

У слоўнiка шмат заганаў. Галоўная - для праверкi арфаграфii даводзiцца экспартаваць тэкст у "Arachnophilia", потым назад. Але ж гэта праблема тычыцца, перад усiм, заўзятараў "Word'a". Тыя, хто як i я, больш працуюць з тэкставымi фарматамi, нiякага дыскамфорту не адчуваюць. Другое - для праграмы словы "аловак" i "Аловак", з першай лiтарай у розных рэгiстрах, - розныя словы. Таму, насамрэч, колькасць словаформаў у слоўнiку меньшая за абвешчаную напачатку недзе на трэць. Але гэтая праблема, спадзяюся, вырашыцца з цягам часу.

Такім чынам, лепш сініца ў руцэ.

Ці:

        "А беларусы ж нічога ня маюць.

        Няхай жа хоць будзе..."

Устаноўка

1. Устанавіце праграму "Arachnophilia 4.0", для чаго запусціце на выкананне файл "arach_full.exe".

2. Каб не перагружаць памяць кампутара, пасля ўстаноўкі "Arachnophilia 4.0" выдаліце з дыска файл, ці змяніце яго пашырэнне:

     "C:\Program Files\Arachnophilia\dictionary\american.diс" (амерыканскі слоўнік).

3. Запусціце на выкананне файл beldic07.exe. Адбудзецца ўстаноўка файла belarus.dic (беларускі арфаграфічны слоўнік) у тэчку

     "C:\Program Files\Arachnophilia\dictionary\" .

Гэта ўсё. Можна пачынаць праверку арфаграфіі.

Настройка

Ахвотныя могуць змяніць настройкі праграмы "Arachnophilia 4.0" праз Menu: "Tools > Options...", але й той стан, які яна мае адразу пасля інсталяцыі, дазваляе карыстацца ёю досыць камфортна.

Як карыстацца

1. Калі вы працуеце ў "Word'e", захавайце тэкст у фармаце RTF.

2. Запусціце "Arachnophilia 4.0".

3. Адчыніце файл .rtf з тэкстам, які маеце праверыць. На прапанову сканвертаваць тэкст у HTML адкажыце адмоўна (калі Вы не WEB-майстра, хе-хе...).

4. Menu: "Tools > SpellCheck > Start"

5. Пасля праверкі і выпраўлення памылак захавайцеся, зачыніце Arachnophilia, запускайце любімы Word, адчыняйце захаваны .rtf, атрымлівайце асалоду ад выніка...

Неабходныя заўвагі

Жадаю нагадаць шаноўнаму спадарству, карыстальнікам слоўніка, наступнае:

1. Не забывайце, што ў беларускіх тэкстах знакам апострафу мусіць ужывацца кірылічны сімвал '(0146), а не лацінскі ' (039). Перад пачаткам праверкі арфаграфіі карысна знайсці і, у выпадку наяўнасці, замяніць лацінскія сімвалы апастрофа (039) на кірылічныя (0146), напрыклад, праз дыялог рэдактара Arachnophilia 4.0: Edit > Replace.

2. Не дапускайце выкарыстання ў тэкстах літараў лацінскага алфавіту, якія падобныя на кірылічныя, кшталту:

     E, T, I, O, P, A, H, K, X, C, B, M, e, i, o, a, x, c ды інш.

3. Як вядома, Word любіць замяняць двукоссі на парныя кутныя дужкі (на маю думку, гэта трэба адключаць адразу, пагатоў, няма такога сімвалу ў нашай граматыцы). Падчас праверкі арфаграфіі сімвалы парных кутных дужак улучаюцца ў склад словаў, таму перад пачаткам праверкі неабходна знайсці іх і замяніць на двукоссі.

Iгнараванне гэтых правiлаў павядзе да некарэктнай праверкi арфаграфii Вашых тэкстаў, а, таксама, да засмечвання файла "customdictionary.txt" словамi з мяшанай кадзiроўкай.

Падзякi

Вялiкая падзяка за "Arachnophilia" mr. Paul Lutus, Port Hadlock, WA. Спадзяюся, Вы знойдзеце час i прачытаеце тэкст пагаднення з умовамi "CareWare" карыстання праграмай "Arachnophilia":

So here is my deal: stop whining for an hour, a day, a week, your choice, and you will have earned your copy of Arachnophilia. Say encouraging words to young people, make them feel welcome on the planet Earth (many do not). Show by example that we don't need all we have in order to be happy and productive.

Паверце, там яшчэ шмат ёсць павучальнага для кожнага з нас.

Падзякi таксама сп. Аляксею Глушка, за пачатковую слоўнiкавую базу i прафесiйныя кансультацыi; сп. Мiхасю Южыку, за актыўны ўдзел у супрацы над папаўненнем слоўнiку.

Загрузiць...

Рэдактар "Arachnophilia 4.0":   з сайта праграмы  

апошняя версiя слоўнiка:  beldic08

Запрашэнне да супрацоўнiцтва

Удасканалiць слоўнiк дапаможаце Вы, калi раз на месяц вышлеце на адрэсу копiю файла customdictionary.txt. Тым, хто будзе рабiць гэта рэгулярна, пастараюся паведамляць аб змяшчэннi на гэтым сайце новых версiй слоўнiка. Узбагачацца на гэтым праекце не ўваходзiць у мае планы, проста збор Вашых словазбораў у адным месцы дазволiць з цягам часу мець сапраўды дасканалы слоўнiк.

Пачынаючы з версii 08 уласныя iмёны i тэрмiналогiя змяшчаюцца ў асобных файлах. Атрымаць iх змогуць толькi тыя, хто дасылаў свае customdictionary. Для атрымання слоўнiкаў belnames.dic i belterms.dic дашлiце лiст.

Карыснымi будуць таксама паведамленнi аб памылковых словаформах, якiх, нажаль, яшчэ дастаткова ў сённяшней версii слоўнiка, i якiя я старанна адтуль вычышчаю.

Буду ўдзячны таксама за любыя заўвагi i прапановы, датычныя праекту i яго рэалiзацыi.

WEB-майстрам прапаную паставiць на сваёй старонцы гэты сцяжок:   Уладзiмер Вараб'ёў, 15.11.2002 г.
Iншыя мае праекты:
Вераб'iны Тачок
Гiсторыя Беларусi. Асобы.
<a href="http://arfabel.belinter.net/index.htm"><img src="http://arfabel.belinter.net/pic/arfabel.gif" width="88" height="31" border="0" alt="ArfaBel - беларускi арфаграфiчны слоўнiк"></a>
Лiнкi сяброў, рэклама
    Беларуская мова ў Iнтэрнэт Бярлог - беларускi гiстарычны сайт Мовы свету па-беларуску ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)
 
Locations of visitors to this page